Як сталіца адзначыла Дзень ведаў

1 сентября 2022

Важныя і карысныя падарункі да 1 верасня і ў Мінску. Гэта не толькі новыя ўстановы адукацыі - абноўленая інфраструктура! Так, сучасныя спартыўныя пляцоўкі з'явіліся ва ўсіх раёнах Мінска. У Заводскім, напрыклад, футбольны стадыён адкрылі на базе 162-й школы. 

Футбольнае поле са штучным пакрыццём і месца для міні-футбола, бегавая дарожка, пляцоўкі для баскетбола і валейбола. А яшчэ  сектар для скачкоў у даўжыню і трэнажоры. Такі «спартыўны свет»  плошчай 32 тысячы квадратаў. Рэканструкцыю правялі ўсяго за лета: такія аб'екты сёння ўрачыста адкрылі ў кожным раёне горада.

Як сталіца адзначыла Дзень ведаў - убачыла Алена Вітко (падрабязнасці ў відэа).