Як асвяжаюцца пастаяльцы Мінскага заапарка ў спякоту?

1 июля 2022
Анамальная спякота на гэтым тыднi стала сапраўдным выпрабаваннем і для жывёл. Каб "зоркі" Мінскага заапарка не пераграваліся пад сонцам, іх купаюць у халодным душы. Такая працэдура даспадобы раўніннаму тапіру па мянушцы Ківі. У шматлікіх вальерах ёсць свае басейны, дзе жывёлы праводзяць большасць часу. А ў мядзведзяў (Трыстана і Нюры) нават уласны вадаспад. Змяніўся і летні рацыён. У такіх умовах надвор'я насельнікі заапарка менш рухаюцца і больш спяць, а значыць, могуць набраць лішнюю вагу. Таму заатэхнікі для кожнага складаюць індывідуальнае меню. Некаторых жывёл частуюць марожаным з садавіны.

Самі пра сябе клапоцяцца і жывёлы: больш часу праводзяць у цені. У летні перыяд у іх таксама адбываецца лінька. І ўсё ж асабліва халадалюбівых жывёл у заапарку, як адзначаюць работнікі, няма. Усе прыбылі з шырот з кліматам, падобным да беларускага, ці з гарачых краін.