Як пазбегнуць галалёдных траўм - парады ўрача

24 ноября 2022
Усё больш выпадкаў галалёдных і халадовых траўм фіксуюць медыкі. Амаль паўсотні пацярпелых - у Мінскай вобласці, шпіталізаваныя  пяцёра. 

У сталіцы зарэгістравана больш за 15 выпадкаў галалёдных траўм. Каб іх прадухіліць, урачы рэкамендуюць быць максімальна асцярожнымі падчас зменлівага зімовага надвор'я. 

Найбольш траўманебяспечныя месцы - слізкія прыступкі пад'ездаў і падземных пераходаў, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі. 

Каб засцерагчы сябе ад зімовых траўм, варта выбіраць зручны абутак на плоскай і рыфленай падэшве, крочыць больш павольна, не насіць сумкі на плячы, каб утрымаць раўнавагу на слізкім пакрыцці.