Кафэ і рэстараны Мінска правядуць тыдзень беларускай кухні

4 февраля 2014
Тыдзень беларускай кухні плануюць правесці напрыканцы лютага - у пачатку сакавіка. Нагадаем, такі эксперымент у кафэ і рэстаранах Мінска адбыўся ўжо двойчы - у верасні і снежні. Спецыяльна да тыдня беларускай кухні повары знаходзяць старадаўнія рэцэпты і адаптуюць іх да сучасных патрабаванняў. Мяркуючы па ўсім, мінчанам такі кулінарны эксперымент падабаецца. Асабліва на ўра разыходзяцца класічныя дранікі і мачанкі.

Наступны тыдзень беларускай кухні плануюць правесці напрыканцы чэрвеня.