Да падножжа Кургана Славы ляглі кветкі і вянкі ад удзячных нашчадкаў

3 июля 2015

Успаміналі нашых герояў сёння і ў Мінскай вобласці. Да падножжа Кургана Славы – сімвала вызвалення Беларусі - ляглі кветкі і вянкі ад удзячных нашчадкаў. Пасля хвіліны маўчання юныя беларусы выканалі песні аб Радзіме.

Сёлета Курган Славы паўстаў у абноўленым выглядзе. Да юбілею Вялікай Перамогі правялі яго маштабную рэканструкцыю. Манументальнасць будынка ў цёмны час сутак падкрэслівае новы падсвет.