Да ініцыятыўнасці і арганізаванасці дадаліся мудрасць і вопыт

8 апреля 2015

Напярэдадні Дня Перамогі да самага аўтарытэтнага грамадскага аб'яднання краіны афіцыйна далучаюцца тыя, хто заваяваў для нас мірнае неба. Сёння новыя пасведчанні актывістаў "Белай Русі" атрымалі прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Ленінскага раёна Мінска. А разам з імі яшчэ каля ста мінчан - супрацоўнікі буйных прадпрыемстваў, прамысловых вытворчасцяў і фабрык сталіцы. На некалькіх з іх сёння ж афіцыйна з'явіліся і пярвічныя арганізацыі "Белай Русі". Увогуле толькі Мінская гарадская "Белая Русь" зараз - гэта без малога 30 тысяч чалавек. Усяго ж у краіне ўжо больш за 150 тысяч беларусаў. Яны не проста падтрымліваюць ідэі аб'яднання, але і актыўна ўдзельнічаюць у рабоце "Белай Русі". У тым ліку і грамадскіх прыёмных, якіх стала больш - яшчэ адна адкрылася ў Мінску.

Людміла Шыпай, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь": "З сённяшняга дня і да 9 мая будуць весці прыёмы не толькі супрацоўнікі раённай арганізацыі, але і тыя актывісты нашай арганізацыі, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі органаў улады. Мы іх прыцягваем, каб просты грамадзянін, не чакаючы чаргі, мог прыйсці на прыём у нашу грамадскую прыёмную і знайсці адказ на тое ці іншае пытанне".

Магчымасць напрамую звярнуцца з праблемамі і прапановамі да прадстаўнікоў "Белай Русі" ёсць практычна ў кожным раёне Беларусі. У краіне працуе больш за 160 прыёмных.