Да акцыі "Нашы дзеці" далучыўся Станіслаў Зась

27 декабря 2017

У Радашковіцкім дзіцячым доме выхаванцы пачулі загадкі ад Дзяржаўнага сакратара нацыянальнай бяспекі. Да акцыі "Нашы дзеці" далучыўся Станіслаў Зась. Маленькія акцёры паказалі сапраўдны спектакль. Прычым пабываць на прэм'еры ўдалося і дзеткам, якія жывуць у суседніх вёсках. Пасля спектакля Станіслаў Зась павіншаваў усіх з Новым годам і ўручыў хлопчыкам і дзяўчынкам салодкія падарункі.

Разам з калегамі ў Радашковіцкі дзіцячы дом Станіслаў Зась прыязджае ўжо пяць гадоў. Прычым не толькі перад Новым годам.