Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся і пагранічнікі

6 мая 2020
75  гадоў таму да Вялікай Перамогі заставаліся 3 дні. Войскі 2-га Беларускага фронту занялі востраў Руген, тым часам  войскі 1-га працягваюць наступ  на паўночны захад ад Брандэнбурга. Сёння мы ўспамінаем герояў, якія мужна абаранялі нашу Радзіму.

Па ўсёй краіне аддаюць даніну памяці і ўскладаюць кветкі да манументаў і абеліскаў на месцах кровапралітных бітваў. Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся і пагранічнікі. 

Яны ўшанавалі памяць савецкіх воінаў. Абаронцы ў зялёных берэтах усклалі кветкі да брацкай магілы і памятнага знака "Вартавым мяжы ўсіх пакаленняў" на бульвары Талбухіна ў Мінску. 

Святкаванні Дня Вялікай Перамогі пройдуць ва ўсіх воінскіх часцях і падраздзяленнях пагранічнікаў. Так, напрыклад, вайскоўцы атрада пагранічнага кантролю "Мінск" ушануюць памяць савецкага народа ў Бялыніцкім раёне, дзе падчас вайны была поўнасцю спалена вёска.