Да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Мінску з'явіцца помнік герою Малдовы Івану Солтысу

28 апреля 2020
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Мінску з'явіцца помнік, прысвечаны подзвігу Героя Савецкага Саюза, нацыянальнага героя Малдовы Івана Солтыса. Сёння яго прозвішча носяць вуліцы, школа і нават музей. Ён удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Украіны і Малдовы. З баямі дайшоў да Польшчы. Цаной уласнага жыцця знішчыў некалькі нямецкіх дотаў. Над скульптурай героя працуе народны мастак Чачэнскай Рэспублікі і Дагестана Хізры Асадулаеў, які жыве ў Беларусі амаль 40 гадоў. Як узнаўляюць вобраз героя? З майстэрні аўтара рэпартаж Дар'і Тарасавай (вiдэа).