Да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ветэраны могуць атрымаць адначасовую матэрыяльную дапамогу

9 сентября 2013

Да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэраны могуць атрымаць адначасовую матэрыяльную дапамогу. Сёння пра гэта заявілі ва ўрадзе на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання гэтай сімвалічнай для беларусаў даты. Прадумваюцца не толькі розныя мерапрыемствы, але і меры сацыяльнай падтрымкі. У Беларусі сёння 24 тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, амаль 6 тысяч з іх - адзінокія.


Подзвіг ветэранаў будзе адзначаны таксама юбілейнымі ўзнагародамі. У прыватнасці, распрацаваны праекты медаля і ордэна. Згодна з папярэднімі падлікамі, імі ўзнагародзяць больш за 70 тысяч чалавек, траціна якіх пражывае за межамі Беларусі.