Вядомыя людзі сталіцы прызнаюцца Мінску ў любові

3 сентября 2013

Напярэдадні Дня горада нашы калегі з друкаваных СМІ апублікавалі шэраг інтэрв'ю з тэлевядучымі, артыстамі, мастакамі, літаратарамі, якія расказалі, за што яны любяць Мінск. Ну а тварам вокладкі стала вядучая навінаў Наталля Кірсанава.


Антаніна Станкевіч яшчэ да выхаду часопіса пацікавілася, якія мясціны ў сталіцы тэлевядучая любіць больш за астатнія. Ужо амаль год тэлегледачы каналаў Беларусь 1 і Беларусь 24 ледзь не кожны вечар сустракаюцца з Наталляй Кірсанавай. Доўгі час адна з галоўных медыйных персон вядучага медыяхолдынга краіны працавала ў аддзеле рэгіянальных навінаў, а таму, прызнаецца Наталля, пра Мінск ведае калі не ўсё, то амаль ўсё.


Напярэдадні Дня горада вядомая тэлевядучая расказала газеце Антенна, за што яна любіць Мінск, і нават паказала свае любімыя куткі ў сталіцы: парк Горкага, касцёл святых Сымона і Алены, а таксама оперны тэатр. Менавіта з гэтымі мясцінамі звязаныя самыя адметныя падзеі ў жыцці тэлевядучай.


Нашы калегі з друкаваных СМІ расказваюць: зрабіць тварам вокладкі менавіта Наталлю вырашылі невыпадкова. Па-першае, вядучая карэнная мінчанка. А па-другое, прыгажуня, спартсменка, хіба што толькі не камсамолка. Але чалавек усё роўна добры.


Акрамя інтэрв'ю з тэлевядучай Наталляй Кірсанавай, журналісты газеты Антенна падрыхтавалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі напярэдадні Дня горада. Спецыяльны глянцавы дадатак мінчане змогуць знайсці на гэтым тыдні ў чарговым нумары газеты.