Выдавецкі дом "Беларусь сегодня" запусціў новы медыяпартал

11 апреля 2019

"Беларусь памятае, пакуль памятае кожны з нас!". Пад такім слоганам выдавецкі дом "Беларусь сегодня"  запусціў новы медыяпартал,  прысвечаны 75-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  "Партызаны Беларусі", "Спаленыя вёскі", "Дзеці вайны", "Абеліскі вялікага подзвігу" - у васьмі рубрыках, над якімі працуе больш за 40 журналістаў, сабраныя гісторыі і сапраўдныя фотаматэрыялы ваенных падзей.  

Акрамя таго,  у медыяпартал  убудаваны канструктар відэапаштовак.  Каб стварыць ролік, напрыклад, пра сваякоў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай, трэба загрузіць фатаграфію, дадаць тэкст. Мантаж сістэма зробіць сама. Такімі хвіліннымі відэа  можна дзяліцца ў сацсетках, запампоўваць і адпраўляць у месенджары.

Рэспубліканскую акцыю  "Беларусь памятае" падтрымлівае і Белтэлерадыёкампанія.  Агенцтва тэленавін падрыхтавала серыю аўтарскіх відэаролікаў, прысвечаных героям Вялікай Айчыннай вайны, подзвігі якіх назаўжды будуць жывыя ў памяці беларускага народа.  У эфір выйшла ўжо 7 серый, прэм'ера восьмай  адбудзецца 21 красавіка ў "Галоўным эфіры". Усе міні-фільмы можна таксама паглядзець на сайце Белтэлерадыёкампаніі - tvr.by, у нашых сацсетках і на YouTube-канале.