З-за надвор'я небяспечнай застаецца сітуацыя ў лясах Мінскай вобласці

12 июня 2018

У шаснаццаці з дваццаці двух раёнаў сталічнага рэгіёна дзейнічае забарона на наведванне ляснога масіву. Пакуль дзякуючы больш паўночнаму размяшчэнню лясы адкрыты толькі ў Дзяржынскім, Лагойскім, Мядзельскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Чэрвеньскім раёнах. Тут у глебе пакуль больш вільгаці – раёнам прысвоены трэці клас пажарнай небяспекі. Увогуле забарона на наведванне, адпачынак, збор ягад і грыбоў у лясах, а таксама ўезд транспарту дзейнічае на большай частцы краіны. Парушальнікаў чакае адміністрацыйная адказнасць. Гэта вуснае папярэджанне або штраф памерам да 600 рублёў.

Актуальная інфармацыя наконт сітуацыі ў лясах і інтэрактыўная карта пажаранебяспекі ў Беларусі размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.