Вынікі ўступнай кампаніі - 2020

21 августа 2020
Каля 26 тысяч 300 абітурыентаў залічаныя ў беларускія ВНУ на бюджэтную форму атрымання адукацыі. На платную - прыкладна такая ж лічба. Сёлета ў тых, хто  паступае, традыцыйна запатрабаваныя лінгвістычныя спецыяльнасці, правазнаўства, стаматалогія і міжнародныя адносіны. Найболей высокі прахадны бал - 386 - у абітурыентаў, якія падалі дакументы на міжнароднае права. Па некаторых спецыяльнасцях зафіксавалі высокі конкурс. Напрыклад, на "дызайн" у БДУ на месца прэтэндавалі 12 чалавек. 
Сёлета на ўзровень вышэйшай адукацыі прымалі абітурыентаў 50 устаноў, прыём фактычна завершаны. Выключэнне - сельскагаспадарчыя спецыяльнасці: падаць дакументы на завочную форму можна будзе ў лістападзе.