Вынікі афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў відэафільме Беларусь - Кітай. Стратэгія партнёрства

20 июля 2013

Тэма тыдня - паездка Кіраўніка дзяржавы ў Кітай. Як праходзілі перамовы ў Пекіне і чаму другая эканоміка свету гатовая інвесціраваць у Беларусь? Беспрэцэдэнтная адкрытасць і выхад на новую ступень інтэграцыі. Кантракты на 1,5 мільярда долараў. Хто стане рэзідэнтам Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку? Эвалюцыя 20-гадовых адносінаў і 36 крокаў насустрач адно аднаму. Вынікі афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў відэафільме Агенцтва тэленавін Беларусь - Кітай. Стратэгія партнёрства. Глядзіце заўтра вечарам у рамках праграмы У цэнтры ўвагі.