Гісторыя выратавання лебедзя

22 ноября 2020

Незвычайная выратавальная аперацыя разгарнулася сёння ў Асіповіцкім раёне. Супрацоўнікі ДАІ і МНС спрабавалі дапамагчы траўміраванаму лебедзю, які апынуўся на паласе руху аўтадарогі Мінск - Гомель. Птушку ўдалося злавіць, затым яе адправілі ў прытулак. Там лебедзь застанецца да таго часу, пакуль поўнасцю не паправіцца: у яго электратраўма.