Выканаўчая ўлада правяла інспектаванне Мінска

31 июля 2021

Актыўнымі тэмпамі развіваецца і сталіца. Бо яе аблічча - гэта і імідж усёй краіны. Сёння выканаўчая ўлада правяла інспектаванне Мінска, каб на свае вочы ўбачыць, якія неабходна ліквідаваць крытычныя моманты і давесці да ладу працу, якая выконваецца па плане. Яшчэ ў 2019 Прэзідэнт даў даручэнне  - галоўны горад краіны не павінен саступаць па камфорце і вонкавым выглядзе сусветным сталіцам, але пры гэтым мець свой непаўторны твар.  Вядома, зараз яшчэ ёсць людзі, якія імкнуцца сапсаваць аблічча Мінска, праследуючыя свае палітычныя інтарэсы. Але гарсавет прыняў рашэнне павялічыць санкцыі за вандалізм. Зараз урон будзе налічвацца ў 100-кратным памеры. У рабочую паездку па Мінску адправілася і наша здымачная группа (відэа).