Інтэрактыўную пляцоўку-самалёт адкрыюць заўтра ў сталіцы

8 мая 2020
Самалёт Лі-2 "прызямліўся" на праспекце Пераможцаў - на тэрыторыі Музея Вялікай Айчыннай вайны. Заўтра ён ператворыцца ў інтэрактыўную пляцоўку. Тут можна будзе прайсці квэст з тэматычнымі заданнямі. А пасля  наведаць борт самалёта, зазірнуць у кабіну экіпажа і зрабіць памятны фотаздымак. Дарэчы, менавіта на самалёце гэтай мадэлі з Германіі ў Маскву даставілі Сцяг Перамогі. А вось Лошыцкі парк стаў адным з прыпынкаў гэтага маршруту.
Плануецца, што інтэрактыўная пляцоўка будзе працаваць да восені.