Інфармацыя Міністэрства аховы здароўя: 3117 беларусаў перамаглі COVID-19

2 мая 2020
Свежыя  звесткі ад Міністэрства аховы здароўя. 3 тысячы 117 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паправіліся. Сёння ў Беларусі зарэгістравана 15 тысяч 828 чалавек  са стноўчым тэстам на каранавірус, што складае 8,2 % працэнта ад колькасці праведзеных тэстаў. Усяго зроблена 195 тысяч 430 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі нашай краіны памерлі 97 пацыентаў  з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.