Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі адкрыецца ў Мінску

17 июня 2014

Выставу плануюць адкрыць у кастрычніку ў Цэнтры тэхнічнай творчасці. Тут можна будзе даведацца, як працуе атамная станцыя, аб сістэмах бяспекі і многім іншым. Уваход свабодны. У інфармацыйным цэнтры будзе ўсё лепшае ад камп'ютарных 3-D мадэляў, так званая рыял-тайм графіка і поўная інтэрактыўнасць. Гэта значыць, фактычна, не экскурсія, а поўнае пагружэнне ў віртуальны свет.


Сяргей Сачко, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці: Мэтай стварэння дадзенага цэнтра з'яўляецца інфармаванне грамадзян, насельніцтва аб мірным атаме, аб атамнай энергіі. Я думаю, што дадзены цэнтр будзе карыстацца папулярнасцю і будзе цікавы як школьнікам, як моладзі, студэнтам нашай рэспублікі, так і, безумоўна, гасцям.


Плануецца таксама, што тут з'явяцца і спецыяльныя секцыі для хлопцаў і дзяўчат, якія захочуць вывучаць мірны атам. Такія інфармацыйныя цэнтры зараз працуюць у чатырох краінах, толькі ў Расіі створана ўжо 17 віртуальных экспазіцый.