Ігар Петрышэнка прапанаваў уключыць у школьную праграму наведванне Хатыні

5 мая 2020
Віцэ-прэм'ер і іншыя ўдзельнікі Дня памяці ўсклалі кветкі ў мемарыяльным комплексе і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Хатынь - сімвал трагедыі беларускага народа. Летась тут пабывала больш за 250 тысяч чалавек, у асноўным - госці краіны.

Ігар Петрышэнка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Знаходзім новыя факты, сваякоў, пастаянна прыязджаюць людзі з-за мяжы. Шчыра дзякуюць нашай краіне, нашым людзям за тое, што памяць іх бацькоў і дзядоў, загінуўшых на нашай зямлі, так шануецца і паважаецца".