Ідзе рэгістрацыя на зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу

22 января 2020
Птушкi - у аб’ектыве! 26 студзеня ў Беларусі - зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу. За 5 гадзін трэба сфатаграфаваць як мага больш розных відаў птушак. Каб атрымаць максімальную колькасць балаў, важна не толькі прадэманстраваць якасны фотаздымак, але і вызначыць назву крылатых. Стаць удзельнікам чэмпіянату можа кожны, хто трымае ў руках камеру і любіць фатаграфаваць дзікую прыроду. Прычым свае маршруты канкурсанты пракладваюць самастойна.

Паспрабаваць свае сілы можна як асабіста, так і ў камандзе. Зараз ідзе рэгістрацыя ўдзельнікаў. Заяўкі прымаюцца на сайце грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" да 17:00 пятніцы.