Гродна адзначае Дзень горада і Дзень народнага адзінства

18 сентября 2021
У Беларусі працягваюць адзначаць Дзень народнага адзінства. Да святочнага марафона сёння далучыўся Гродна. Гораду 893 гады. Праўда, карэкцівы ва ўрачыстасці ўнесла надвор'е. З-за моцнага ліўня былі адмененыя масавыя вулічныя гулянні. Але гродзенцы ўсё роўна не засталіся без падарункаў. У цэнтры горада - на плошчы Тызенгаўза - адкрыўся новы арт-аб'ект "Лава архітэктараў". Гэтае месца абяцае стаць моднай фотазонай. Працягнуліся ўрачыстасці на плошчы Леніна. Тут ушаноўвалі гараджан, якія сёлета атрымалі званне  "Ганаровы грамадзянін Гродна". А мясцовыя артысты падрыхтавалі музычную праграму.

Да Дня горада і да Дня народнага адзінства сёння быў прымеркаваны і аўтапрабег патрыётаў. Некалькі дзясяткаў машын з нацыянальнымі флагамі праехаліся па знакавых месцах Гродна, у тым ліку і па вуліцы 17 Верасня. Фінішаваў аўтамарафон ля Кургана Славы.