ДПК: самалёт з Латвіі парушыў паветраную мяжу Беларусі ля пункта пропуску "Урбаны"

8 февраля 2022
Чарговы інцыдэнт на мяжы з Еўрасаюзам. Гэтыя кадры зробленыя сёння раніцай ля пункта пропуску "Урбаны". Пагранічнікі зафіксавалі факт парушэння беларускай мяжы. Латвійскі лёгкаматорны самалёт АН-2 уварваўся ў паветраную прастору Беларусі. І гэта нягледзячы на тое, што Еўрасаюз, у тым ліку і Латвія, забаранілі сваім паветраным суднам лятаць над Беларуссю. 

Варта адзначыць, што гэта не першы выпадак парушэння паветранай прасторы Беларусі. 4 снежня ўкраінскі верталёт заляцеў на нашу тэрыторыю ў раёне пункта пропуску "Новая Рудня", а два тыдні таму ў Маларыцкім раёне ўкраінскі беспілотнік вёў разведку мясцовасці, дзе сканцэнтраваны для сумесных вучэнняў беларускія і расійскія вайскоўцы.