Ці рыхтуюцца ў Беларусі да вайны?

4 октября 2022
Ці будзе ў Беларусі мабілізацыя? Прэзідэнт яшчэ раз расставіў усе кропкі над "і" ў гэтым пытанні. У Міністэрстве абароны 4 кастрычніка гаварылі пра ваенную бяспеку краіны.

Няма ніякіх надзвычайных абставінаў. Беларусь не дае падстаў для домыслаў у частцы ваенных падрыхтовак, разам з тым адэкватна рэагуе на абвастрэнне становішча ля меж. Захад разгарнуў актыўную падтрымку кіеўскага рэжыму, тым самым пагаршаючы канфлікт. І ЗША, і еўрапейскія краіны працягваюць пастаўкі тэхнікі - часта старой і непатрэбнай. Ваенныя дзеянні на чужой тэрыторыі - зноў бізнес-праект Захаду, як мы гэта ўжо неаднаразова назіралі. 

Сёння ў Еўропе размешчана 35-тысячная групоўка войскаў НАТА, і 25 тысяч з гэтага кантынгенту - ля беларускіх меж. Усяго за дзясяткі кіламетраў канцэнтруюць сілы Літва, Латвія і Польшча. Гэта бачаць і ўлічваюць нашы ваенныя. Як і ўкраінскую 11-тысячную групоўку. У медыйным полі актывізаваліся збеглыя радыкалы. Прэзідэнт распавёў, ці рыхтуюцца ў Беларусі да вайны.

Беларусь павінна рэагаваць на пагрозы


Падчас нарады дэталёва абмяркоўваліся розныя варыянты развіцця падзей, а таксама наша магчымая рэакцыя. Беларусь не можа пакідаць без увагі агрэсіўную палітыку НАТА і суседніх краін. Пра гэта па выніках заявіў журналістам міністр абароны.

Кіраўнікі ўсіх сілавых ведамстваў, кожны на сваім участку, адзначаюць, што сітуацыя пад поўным кантролем. Устаноўка ад Прэзідэнта: трэба быць гатовымі да любых варыянтаў развіцця сітуацыі. Таксама Аляксандр Лукашэнка патрэбаваў далажыць, якія яшчэ праблемныя пытанні набываюць асаблівую ватрыню, і не толькі ў плане гарантавання ваеннай бяспекі краіны.