Дзяржаўны флаг Беларусі адпраўляецца ў космас

23 октября 2016

На борт "Саюза МС-03" яго бярэ камандзір карабля, лётчык-касманаўт, Герой Расіі і наш суайчыннік Алег Навіцкі. Старт запланаваны на 16 лістапада з касмадрома Байканур. Алег Навіцкі ўраджэнец Чэрвеня і трэці касманаўт-беларус, пасля Уладзіміра Кавалёнка і Пятра Клімука. Гэта ўжо яго другі палёт у космас, і заўсёды сярод асабістых рэчаў, а на борт карабля дазволена браць не больш за кілаграм, Алег Навіцкі вылучае месца для флага Беларусі як сімвала любві і павагі да роднай зямлі.

Флаг апрацуюць спецыяльным растворам і ён будзе чакаць Алега Навіцкага на борце. Разгарнуць яго касманаўт зможа пасля стыкоўкі карабля з МКС. На флагу будуць прастаўленыя афіцыйныя адзнакі аб датах стыкоўкі і расстыкоўкі карабля "Саюз МС-03" з Міжнароднай касмічнай станцыяй. Пасля вяртання з арбіты Алег Навіцкі перадасць яго ў музей пасольства Беларусі ў Маскве.

Зараз вы ўбачыце кадры ўручэння флага (відэа).