Дзяржаўтаінспекцыя вывучае грамадскую думку наконт змяненняў у Правілах дарожнага руху

15 мая 2019

Сёння ведамства завяршае прымаць прапановы ад грамадзян нашай краіны. У новай рэдакцыі Правіл веласіпедыстам дазволяць не спешвацца на рэгуляваных пешаходных пераходах, а ўладальнікі электрасамакатаў і монаколаў трапяць у лік удзельнікаў дарожнага руху, паколькі зараз іх дзейнасць ніяк не рэгулюецца. А ўладальнікі некаторых мадэляў навінак і зусім аказваюцца па-за законам.

Павел Гарбуноў, старшыня праўлення Мінскага веласіпеднага таварыства: "Зараз электравеласіпед становіцца мапедам, калі яго магутнасць больш як 250 Вт. Тут відавочна не хапае адсечкі па хуткасці. Магутнасць можа быць вышэйшай, але калі хуткасць абмежаваная 25 км/г, павінен быць веласіпед. Гэта можа скончыцца тым, што ўсе наяўныя электравеласіпеды прыраўняюць да мапедаў, прапануюць надзець шлем і ехаць па праезнай частцы".

У ДАІ абяцаюць, што ў новай рэдакцыі Правіл дарожнага руху будзе больш канкрэтыкі, а фармулёўкі стануць больш дакладнымі. Гэта дапаможа пазбегнуць дваякай трактоўкі і выключыць сітуацыі, калі адзін пункт ПДР адмяняе другі.