Гарадскі кірмаш вакансій сёння праводзіўся ў Палацы чыгуначнікаў

29 апреля 2015

70 арганізацый прапаноўвалі мінчанам больш за 3 тысячы вакансій. Сферы дзейнасці самыя розныя – ад прамысловасці да прадпрымальнікаў. Падчас кірмашу наведвальнікі маглі атрымаць кампетэнтную кансультацыю, прайсці сумоўе і прафесійнае тэсціраванне.

Попыт і прапанаванне на рынку працы даследавала Юлія Токар. Ігар Стрыга вось ужо 20 гадоў перамяшчаецца выключна на інвалідным крэсле. Але ж гэта не перашкодзіла яму двойчы быць бацькам і лепшым работадаўцам года. Ігар ведае: для сапраўдных жаданняў няма складанасцяў.

Сёння знайсці для сябе працу прыйшло шмат людей. Ім прапаноўвалі больш за 3 тысячы вакансій. Спецыялісты адзначаюць попыт амаль у кожнай сферы. Але ж адзначаецца зніжэнне на рабочыя прафесіі. Адсюль рэальная канкурэнцыя. Калі раней колькасць свабодных месцаў перавышала прапанаванне, то сёння вадзіцелю аўтамабіля прапануюць толькі 7-8 вакансій.

Наведвальнікам кірмашу прапаноўвалі прайсці сумоўе, прафесійнае тэсціраванне і экспрэс-дыягностыку. Па кансультацыю звярталіся як непрацаўладкаваныя людзі, так і школьнікі.

Мерапрыемства арганізуецца два разы на год. Як правіла, вясенні кірмаш больш актыўны.

Асаблівую ўвагу надалі маладым людзям. Тут яны могуць атрымаць кансультацыю спецыялістаў, выбраць дадатковы заробак на лета. А што тычыцца студэнтаў, ім прапануюць больш за тысячу вакансій са зручным графікам працы.

Сёння многія арганізацыі ўкамплектаваныя. Напрыклад, гандлёвыя прадпраемствы не адчуваюць кадравага голаду. Тым не менш рост канкурэнцыі дае станоўчыя вынікі. Зараз кожны супрацоўнік будзе шанаваць сваё месца. Такім чынам павысіцца і якасць працы.