Горад музеяў і гісторыя ў тысячу гадоў: як зараз развіваецца Заслаўе

8 ноября 2023

Гэты горад захоўвае гісторыю ў тысячу гадоў. Яго згадвалі яшчэ ў старажытнарускіх летапісах. Заслаўе насіла статус райцэнтра і правінцыйнага мястэчка. Сёння  гэта горад-спадарожнік і камфортнае месца для жыцця.

Тэлеэкскурсаводам там стала мясцовая жыхарка Юлія Чарнышова. Яна працуе настаўнікам малодшых класаў у Заслаўскай СШ № 2. З малой радзімай гераіні вы азнаёміцеся ў рубрыцы "Месца для жыцця" (відэа).