Гарналыжны цэнтр у Магілёўскай вобласці сёлета прымае экстрэмалаў у абноўленым фармаце

23 января 2013
Гарналыжны цэнтр у Магілёўскай вобласці сёлета прымае экстрэмалаў у абноўленым фармаце. Тут закупілі сучаснае абсталяванне, ды і сам спуск зрабілі больш стромкім.
Для выхаванцаў мясцовай ДЮСШ катанне на цюбінгах - гэта альтэрнатыўная трэніроўка. Зразумела, упрошваць дзяцей прыйсці на такі занятак не прыходзіцца.
Новы спартыўны снарад спадабаўся мясцовым жыхарам. 9 аднамесных і 20 двухмесных цюбінгаў каштуюць па 15 і 25 тысяч за гадзіну адпаведна. Прастояў у хуткаснага транспарту амаль няма.
У найбліжэйшыя год-два жыхары Шклова збіраюцца масава ўстаць на канькі. Тут плануецца будаўніцтва лядовай арэны. Пакуль жа галоўным зімовым відам спорту тут лічаць катанне ў шклоўскіх Сілічах.