Гарналыжныя цэнтры Беларусі адкрылі зімовы сезон

30 ноября 2019
У Беларусі рыхтуюцца да зімовага спартыўнага сезона. Учора аб яго адкрыцці адрапартаваў курорт Сілічы, сёння - Мека беларускага біятлона Раўбічы. Ужо гатовая сустракаць гасцей і лыжаролерная траса ў Вяснянцы. 

Аб'екты інспектавала Крысціна Камыш.170 чалавек за ўчора. 150 за сёння, і гэта не максімум. Бо гарналыжны комплекс "Сілічы" гатовы прымаць гасцей да дзвюх ночы. І нават у гэтыя хвіліны народ асвойвае схілы. 

Сілічы адкрылі зімовы сезон учора. Для аматараў актыўнага адпачынку там дзейнічаюць чатыры трасы. Сёння пачалі прымаць гасцей Раўбічы. У Мецы беларускага біятлона зараз падрыхтавана тысяча дзвесце метраў трасы. Пакуль у Мінску адліга, усе 10 снежных гармат беражліва захоўваюцца ў гаражы. Абсталяванне дарагое, таму пад дажджом пакідаць нельга. Але як толькі нябесная канцылярыя дазволіць - на тэрмометры павінна быць хоць бы мінус 4 - машыны для вытворчасці снегу выйдуць на працу.

Снежныя гарматы ў гэтым сезоне ўжо ўключалі. Тры дні былі замаразкі. І як вынік, 550 метраў лыжаролернай трасы ў Вяснянцы гатовыя. Мінчане прывыклі: у цэнтры сталіцы ў іх заўсёды ёсць магчымасць стаць на лыжы. Уся працягласць трасы - 5 кіламетраў. Побач з трасай - комплекс для гасцей. Тут можна ўзяць лыжы напракат, перапрануцца ў цяпле і папіць каву пасля трэніроўкі. Час працы - з 9 раніцы да 9 вечара.  Лыжы, палкі, чаравікі - усё беларускай вытворчасці. У пракаце 140 камплектаў. 


Мабільны каток на Нямізе гатовы сустракаць гасцей


А вось тым, хто перавагу аддае лёзам - гэта значыць канькам, пацярпець засталося зусім трохі. На мабільным катку на Нямізе зараз на ўсю моц кіпіць работа. Афіцыйнае адкрыццё комплексу на наступным тыдні, 7 снежня. Але комплекс ужо гатовы сустракаць гасцей. Прычым не толькі фігурыстаў, але і хакеістаў. Арганізатары паставілі вароты, нанеслі разметку: пункты ўкідання, сінія і чырвоную лініі. Прычым гэта цалкам новая пляцоўка канадскага памеру. Першая проба лёду ўжо адбылася.

Тут арганізуюць фуд-корты і раздзявальні. Пачаткоўцам можна будзе ўзяць урок у трэнера. Катанне цалкам бясплатнае. Калі няма экіпіроўкі - побач пункт пракату.  Зараз арганізатарам каткоў і трас застаецца толькі чакаць маразоў, каб усё давесці да ладу.