Гомельская гарадская клінічная бальніца № 4 выходзіць з чырвонай зоны

18 ноября 2021

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 844 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2 894. Захворванне на каранавірус паступова зніжаецца, і  бальніцы вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. 

Гомельская гарадская клінічная бальніца № 4 пачала выхад з чырвонай зоны. Большасць пацыентаў выпісаны, астатнія будуць далечвацца ў іншых установах. У найбліжэйшыя два дні бальніцу чакае комплексная дэзінфекцыя. Усе 250 ложкаў былі перапрафіліраваны для лячэння хворых на каранавірус - барацьба з інфекцыяй доўжылася больш за 70 дзён.