Гомель адзначае 72-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 ноября 2015

26 лістапада 1943 года армія Беларускага фронту пад камандаваннем Ракасоўскага падчас Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі вызваліла першы абласны цэнтр Беларусі.

Ігар Харышка, галоўны захавальнік фондаў Гомельскага абласнога музея ваеннай славы: "Нямецкай групоўцы пагражала поўнае акружэнне, і яны пачалі вывядзенне сваіх войскаў катла, які пагражаў утварыцца. Зразумела, калі фашысты сыходзілі, яны моцна замініравалі наш горад. Таму першымі ў Гомель увайшлі сапёры. І толькі ўжо пасля размініравання сюды сталі вяртацца мірныя жыхары".

Цэнтральнай жа падзеяй сёння стане адкрыццё абноўленай вежы палаца.