Год сур'ёзных палітычных рашэнняў і важных міжнародных сустрэч - такім беларусы запомнілі 2023-ці

2 января 2024

Беларусь уваходзіць у новы, 2024 год з вялікімі задачамі і магчымасцямі, якія з'явіліся дзякуючы важным палітычным рашэнням кіраўніка дзяржавы як на міжнароднай арэне, так і на нацыянальным узроўні. Сярод знакавых падзей 2023-га - юбілей Палаца Незалежнасці, Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту, цэлая серыя міжнародных візітаў кіраўніка дзяржавы і ўрада, а таксама візіты да нас важных гасцей. Адназначна можна сказаць, што спроба Захаду ізаляваць Беларусь правалілася. Правалам стала і інфармацыйная вайна супраць Аляксандра Лукашэнкі. Прэзідэнт паказаў: ён моцны палітык, які больш смелы і дэмакратычны, чым тыя суседзі, якія называюць яго дыктатарам. Аляксей Волкаў сабраў найважнейшыя з'явы Беларусі ў 2023 годзе. Падрабязнасці ў відэа.