Год таму Беларусь атрымала права правесці Міжнародны касмічны кангрэс

22 марта 2018

Сёння паспяховы старт абмеркавалі ў Нацыянальнай акадэміі навук. Дзевяць касманаўтаў з Кітая, ЗША, Германіі, Францыі, Расіі прыбылі ў Мінск, каб паўдзельнічаць у падрыхтоўцы да Міжнароднага касмічнага кангрэса. У верасні ў Беларусь прыедуць паўтары сотні касманаўтаў з усяго свету. Яны сустрэнуцца з беларускімі навукоўцамі, школьнікамі, студэнтамі, а таксама наведаюць выставу апошніх касмічных дасягненняў.

Права правесці XXXI Міжнародны касмічны кангрэс Беларусь атрымала год таму ў французскай Тулузе.