Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Латвіі і Беларусі прынялі ўдзел у адкрыцці фотавыставы да 100-годдзя Латвіі

26 июля 2019

Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў прынялі ўдзел у адкрыцці фотавыставы да 100-годдзя Латвіі ў Нацыянальнай бібліятэцы. У аснову экспазіцыі ўвайшлі гістарычныя гравюры і сучасныя кадры з базы даных Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі. Фатаграфіі выбіралі з дапамогай анлайн-галасавання. Да векавога юбілею выпусцілі і Нацыянальную энцыклапедыю Латвіі. Экзэмпляр падарылі беларускім калегам. У 2004 годзе абедзве бібліятэкі падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Сёння ў фондах дзвюх краін захоўваюцца рэдкія выданні на беларускай і латышскай мовах.