Галоўнае свята краіны вачамі фатографаў

1 июля 2013

Хроніку Дня Незалежнасці ў здымках прапануюць беларускія фотажурналісты. Лепшыя кадры з архіва Беларускага тэлеграфнага агенцтва выставяць у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.


У асаблівасці здымачнага працэсу ўнікала Іна Пілевіч. Маштабнаму святу - важкая фотатэхніка. Для здымак Дня Незалежнасці карэспандэнт Аляксандр Хітроў ужо рыхтуе тэлеаб'ектыў. Такая оптыка дазваляе якасна павялічваць выяву і выдзяляць аб'ект з акружэння. Фотажурналіст Беларускага тэлеграфнага агенцтва па Віцебскай вобласці за два дзясяткі гадоў працоўнага стажу архіваваў тысячы здымкаў галоўнага дзяржаўнага свята краіны.


Раскадроўка за 3 ліпеня з усіх рэгіёнаў Беларусі. Аўтарскія ракурсы Дня Незалежнасці розных гадоў адабрала БелТА для Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Для экспазіцыі на глянцы раздрукавалі два дзясяткі здымкаў памерам 30 на 40.


Сяргей Ісаковіч, выконваючы абавязкі загадчыка Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці: У асноўным на ўсіх фатаграфіях адлюстраваныя моманты з рэальнага жыцця - падчас святкавання Дня Незалежнасці. Фатаграфіі ў руху, на іх адлюстраваныя рэальныя эмоцыі людзей, яны нестатычныя, не пастановачныя.


Талочка, Шчаглоў, Аблажэй, Кабяк. Менавіта іх фотаілюстрацыі ў стужцы навін перадаюць падзеі. На выставе лёгка прасачыць традыцыі святкавання Дня Незалежнасці - ад ваеннага парада да ўрачыстага салюту. І, канешне ж, буйным планам ветэраны.


Здымкі прэзентуюць тыя, хто заўсёды застаецца па той бок аб'ектыва. Фотакарэспандэнты Беларускага тэлеграфнага агенцтва сустрэнуцца з наведвальнікамі музея ўжо заўтра, напярэдадні Дня Незалежнасці.