"Галоўны эфір" - у гэту нядзелю ў 21:00

25 марта 2017

Рабочая паездка ў Гродзенскую вобласць стане адной з тэм "Галоўнага эфіру". А таксама дыялог Мінска і Еўропы - эксклюзіўнае інтэрв'ю з Андрэа Рыгоні, і яшчэ адно новае слова нашай медыцыны. Заўтра ў 21.00 у "Галоўным эфіры".

Здаровая цікавасць да тэмы здароўя. Нам ёсць што паказаць. А таксама тэлевізіт галоўнага ўрача на дом - міністр аховы здароўя з кансіліумам у студыі "Галоўнага эфіру".

Паслухаць Савет Еўропы са Страсбурга - пачуць пазіцыю Мінска. Эксклюзіў праграмы: спецдакладчык ПАСЕ - аб маладых дэмакратыях і пенсіённым узросце Еўрасаюза.

Усе Хатыні зямлі беларускай. І праз тры чвэрці стагоддзя даведаемся яшчэ пра адну. Дзе шумела жыццё - вясной зашэпчуць травы. Пачуць галасы скрозь час. Галоўнае - не забыцца.

"Галоўны эфір" - у гэту нядзелю.