Генеральны пракурор пракаментаваў рэзанансную справу вакол Белгазпрамбанка

19 июня 2020
Фігуранты справы Белгазпрамбанка неслі пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі. Пра гэта заявіў сёння генпракурор Аляксандр Канюк. Генеральная пракуратура кваліфікавала дзеянні падазроных, якія праходзяць па справе Белгазпрамбанка, як учыненыя ў складзе злачыннай арганізацыі. У сувязі з чым заведзена адпаведная крымінальная справа паводле 2-й і 3-й часткі 285-га артыкула Крымінальнага кодэкса. Аляксандр Канюк адзначыў, што рашэнне было прынята ім пасля вывучэння матэрыялаў крымінальнай справы, якія паступілі з ДФР.

Аляксандр Канюк, Генеральны пракурор Беларусі: "З улікам таго, што злачынныя дзеянні ўчыняліся сістэмна, на працягу доўгага часу, з выкарыстаннем транснацыянальных супрацьпраўных схем, яны стварылі рэальную пагрозу інтарэсам нацыянальнай бяспекі нашай краіны як у фінансавай, так і ў іншых сферах. Таму далейшае расследаванне гэтай крымінальнай справы даручана следчым падраздзяленням органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". 

Доказы віны фігурантаў крымінальнай справы 


У той жа час  аператыўнае суправаджэнне расследавання крымінальнай справы  будзе ажыццяўляць Дэпартамент фінансавых расследаванняў дзяржкантролю. Нагадаем, сітуацыю вакол затрымання Віктара Бабарыкі напярэдадні  пракаменціраваў і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю. Іван Церцель пералічыў дэталі спраў і прадэманстраваў дакументы, якія пацвярджаюць супрацьпраўную дзейнасць Белгазпрамбанка і, у прыватнасці, Віктара Бабарыкі. Экс-кіраўнік фінансавай установы зараз затрыманы і не без падстаў падазраецца адразу па некалькіх эканамічных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Размова ідзе пра складаную, даўно і добра адладжаную схему  грашовых махінацый. Гэты ланцужок  беларускія праваахоўнікі  размотваюць у звязцы з замежнымі калегамі з амаль двух дзясяткаў краін (накіраваны адпаведныя запыты). Працу пачалі яшчэ ў 2016 годзе, калі адправілі першыя запыты ў замежныя структуры. Ключавыя дакументы, якія пацвярджаюць супрацьпраўную дзейнасць банка,  дайшлі ў Мінск у снежні 2019 года.

Юрый Церах, бізнесмен, публіцыст: "Цалкам відавочна, што Бабарыка ў пачатку падцягнуў да сабе нейкі электарат, зараз катастрафічна страчвае. Людзі не любяць ашуканцаў. А ўжо ясна і афіцыйна заявілі, што ён мае дачыненне да злачыннай групы, якая функцыянавала ў Белгазпрамбанку. І працэнт тых, хто  яго падтрымлівае,  хутка стане знікаюча малым. Бабарыка разумее, што ўсё гэта будзе выкрывацца, таму і пайшоў у кандыдаты. З такім багажом не схаваешся нідзе. Калі цябе будуць шукаць па 18 краінах,  тут уцякаць дарэмна".

Міжнародны маштаб злачыннай дзейнасці Белгазпрамбанка 


Размова ідзе  аб стварэнні афшорных кампаній за мяжой, пераводзе туды вялізных сум грошай. У прыватнасці, ДФР усталяваў, што на працягу некалькіх гадоў па так званых  адмывачных схемах з выкарыстаннем фінансавых інструментаў Белгазпрамбанка толькі на рахункі ABLV Bank у  Латвіі  было пераведзена  430 мільёнаў долараў. Крадзеж, махлярства, атрыманне і дача хабару, легалізацыя злачынных даходаў. Усяго па крымінальных справах затрымана каля 20 чалавек. Практычна ўсе яны супрацоўнічаюць са следствам і даюць прызнальныя паказанні ў дачыненні да Бабарыкі як арганізатара злачыннай схемы. Беларускія праваахоўнікі зараз супрацоўнічаюць з калегамі з 18 краін, накіраваны адпаведныя запыты, у тым ліку і ў ЗША - краіну-лідар па барацьбе з адмываннем грошай. Амерыканскія праваахоўнікі бачаць усе транзакцыі і рухі, што адбываюцца ў гэтых кірунках.