Гайдукевіч: Новая Канстытуцыя Беларусі - дакумент, які максімальна ўлічвае сучасныя рэаліі

21 января 2022

Новая Канстытуцыя Беларусі - дакумент, які максімальна ўлічвае сучасныя рэаліі. Аб гэтым напярэдадні заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч падчас сустрэчы з калектывам Гомельскага хімзавода. Апроч змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю,  абмяркоўвалі перспектывы развіцця прадпрыемства. Гомельскі хімзавод - адзін з топавых у рэгіёне. Дарэчы, ужо распрацаваны бізнес-план да 2030 года.


Аднак поспех кампаніі немагчымы без стабільнасці ў грамадстве. Яе гарантуе новы праект Асноўнага закону Беларусі. Алег Гайдукевіч адзначыў высокую актыўнасць грамадзян у абмеркаванні Канстытуцыі і запэўніў: ніводная прапанова не застанецца без увагі.