ДАІ Беларусі па 11 сакавіка ўзмацніла кантроль на дарогах краіны

9 марта 2024

У выхадныя Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі пільную ўвагу надае парушальнікам правіл дарожнага руху, у першую чаргу нецвярозым вадзіцелям. Пад асаблівы кантроль трапяць і так званыя бяспраўнікі. Як адзначылі ў ДАІ, прафілактычнае мерапрыемства накіраванае на тое, каб спыніць магчымыя ДТЗ з удзелам гэтых парушальнікаў.

Таксама, нягледзячы на надыход каляндарнай вясны, ДАІ рэкамендуе пакуль не праводзіць сезонную змену шын. На гэтым тыдні ў начны час слупок тэрмометра будзе апускацца месцамі да -10, прагназуюцца ападкі і галалёдзіца.