ДАІ Мінска падрыхтавала 14 лютага для сталічных аўтааматараў святочную акцыю

14 февраля 2022

Прычына спынення - віншаванне з Днём усіх закаханых. ДАІ Мінска падрыхтавала сёння для сталічных аўтааматараў святочную акцыю. Парам жадалі кахання, павагі і ўзаемаразумення на дарозе. Да віншаванняў далучыліся і навучэнцы 215-й школы. Вадзіцелі і пасажыры атрымалі прыемныя падарункі. Не забыліся нагадаць і правілы дарожнага руху - рэкамендацыі ад інспектара ДПС.

ДАІ сталіцы нагадвае: гарант бяспечнага і камфортнага перамяшчэння па гарадскіх артэрыях - узаемапавага і ветлівасць аўтамабілістаў, а яшчэ захаванне хуткаснага рэжыму і  выкананне правілаў манеўравання.