Фотавыстава "Сэрца зямлі маёй" да Дня народнага адзінства

16 сентября 2021

"Сэрца зямлі маёй" - фотабанар з такой назвай стаў загалоўным на выставе да Дня народнага адзінства. Экспазіцыя адкрылася сёння ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі. Аўтар - журналіст, фатограф, грамадскі дзеяч Аляксандр Ласмінскі. Ураджэнец Гродзеншчыны шмат гадоў фіксуе родны край. У аб'ектыве яго фотакамеры лясы, палі, архітэктурныя помнікі і, вядома, людзі нашай краіны. Тое, што складае ядро Беларусі. Менавіта гродзенскія землі ў 1939-м сталі галоўным гістарычным іграком таго вялікага ўз'яднання. 20 гадоў гэтыя землі ўваходзілі ў склад Польшчы - тут вызваленчыя войскі Чырвонай арміі сустракалі з асаблівым трапятаннем. Сёння Гродзенскі-Занёманскі край - адзін з самых перадавых у краіне.

Роднаму гораду Гродну аўтар прысвяціў больш як 10 фотаальбомаў. Яго фатаграфіі бачылі і за мяжой. У фотакалекцыю "Сэрца зямлі маёй" аўтар уключыў больш за 40 прац, прысвечаных краю.