Фальклорныя калектывы і працаўнікі палёў рыхтуюцца адзначыць "Дажынкі"

19 октября 2016

Свята хлеба ў тканых палотнах, песнях і карагодах – фальклорныя калектывы і працаўнікі палёў рыхтуюцца адзначыць "Дажынкі"! У гэтым годзе абласны фестываль пройдзе 18 лістапада ў Лагойску. Аб падрыхтоўцы да ўрачыстага хлебнага свята - Юлія Токар.

З васьмі гадоў Алена Дубініч выходзіла разам з дарослымі хлебаробамі на палі, на ўборку залатых каласоў. Тады кожная брыгада калгаса рыхтавала свой сноп. Самы вялікі і лічыўся пераможцам "Дажынкаў". Яго ўпрыгожвалі стракатымі стужкамі і кветкамі.

Урачыстае свята хлеба Алена Дубініч пранясе праз усё жыццё. У сталым узросце рукадзельніца ў сваіх тканых ручніках, паясах, карцінах пачне адраджаць нацыянальны каларыт, у тым ліку - гісторыю рэспубліканскіх "Дажынкаў". У адметнай экспазіцыі на палотнах - усе 17 гарадоў, дзе ладзілася свята.

Па такім своеасаблівым «календары» нескладана адзначыць, што ў 1999 годзе была самая нізкая ўраджайнасць, а вось 2008-ы пабіў тагачасныя рэкорды.

Дарэчы, да сёлетніх абласных "Дажынкаў", якія адбудуцца ў Лагойску, ужо рыхтуюцца творчыя калектывы. Каб і свята хлебаробаў - 2016 атрымалася не менш запальным і ўрачыстым.

Сёння ў калектыву выключна жаночы склад. Таму і праграма адпаведная. Лірычныя кампазіцыі сучасных аранжыровак, аўтарскія, народныя і нават аўтэнтычныя песні. Усяго больш за паўсотні нумароў.

Менавіта дажыначныя песні зараз і рэпеціруюць дзяўчаты. Да выступлення спецыяльна пашылі касцюмы: чырвоныя спадніцы ў падлогу, сукенкі расшылі карункамі і арнаментам.

"Дажынкі" заўсёды аб'ядноўвалі працаўнікоў калгасаў, таленавітых і творчых людзей. Кожны жадаў быць часткай агульнага свята. І сёлетні фестываль-кірмаш таксама імкнецца захаваць вясковыя традыцыі хлебаробскага рамяства.