Фінальным акордам з нагоды 73-й гадавіны Вялікай Перамогі стане святочны канцэрт

9 мая 2018
Вось ужо трэці раз у сэрцы сталіцы ля Вечнага агню прагучаць песні ваенных гадоў у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра. Сярод удзельнікаў - Георгій Калдун, Іна Афанасьева, Анатоль Ярмоленка, Леў Лешчанка. Святочны канцэрт "Майскі вальс" тэлепраекта "Плошча Перамогі " пачнецца ў 21:30. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 1".