Фільм Агенцтва тэленавін Сэрца і матор Міхаіла Высоцкага

5 апреля 2013

Яго ўключылі ў спіс выбітных навукоўцаў 20 стагоддзя. Пад яго кіраўніцтвам створана 6 пакаленняў машын. Агенцтва тэленавін рыхтуе да эфіру фільм пра Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага. Ён прайшоў шлях ад простага працоўнага да генеральнага канструктара краіны. 5 красавіка - 40 дзён, як яго ўжо няма з намі. Але яго работы сучасныя.  МАЗы, шматзвенікі і шматлікія іншыя грузавікі яшчэ доўга будуць працаваць на імідж беларускай дзяржавы. Аўтары фільма знайшлі  ўнікальныя кадры з асабістага архіва сям'і Высоцкіх. Будуць агучаныя таксама цікавыя факты з яго біяграфіі. 


(Валерыя Авер, прэс-сакратар  Белтэлерадыёкампаніі)


Такім чынам, глядзіце, 5 красавіка  ў 13:20 фільм Агенцтва тэленавін Сэрца і матор Міхаіла Высоцкага.