Люты абяцае быць немарозным

9 февраля 2015

На гэтым тыдні мінусавая тэмпература захаваецца толькі сёння і заўтра. Ноччу слупок тэрмометра апусціцца да мінус 8 градусаў – гэта ўплыў халодных, але няўстойлівых паветраных мас з поўначы Еўропы. А ўжо з серады фарміраваць надвор’е будзе вільготны і цёплы вецер з захаду. Дзённая тэмпература ўсталюецца на нулявой адзнацы. У бліжэйшыя дні на большай частцы Мінскай вобласці пройдзе кароткачасовы снег. А ноччу ў асобных раёнах захаваецца мяцеліца і моцны парывісты вецер.

Сярэдняя тэмпература ў гэтым лютым перавышае кліматычную норму ў сярэднім на 3-5 градусаў. Такое надвор'е больш характэрнае для сакавіка.