Фестываль "Таленты чыстых сэрцаў" сабраў самых адораных маладых артыстаў

25 мая 2015

Падтрымаць дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў анкалагічным цэнтры, напярэдадні сабраліся падлеткі з дзіцячых дамоў. Штогадовы фестываль "Таленты чыстых сэрцаў" чацвёрты раз сабраў самых адораных маладых артыстаў на прафесійнай сцэне. Акрамя канцэрта, тут праходзілі майстар-класы па маляванні на шкле, габелене і шыцці цацак з рознага матэрыялу. Дзеці з задавальненнем хадзілі ад стэнда да стэнда і прасілі навучыць іх рабіць розныя вырабы на памяць аб гэтым мерапрыемстве, бо ў гэты дзень можна было забыцца пра ўсе цяжкасці і адчуць сябе па-сапраўднаму любімымі і патрэбнымі.

Сродкі, сабраныя падчас канцэрта, пойдуць на падарункі для хворых дзяцей. Але арганізатары падкрэсліваюць, што галоўнае ў такіх мерапрыемствах - паказаць дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, што яны не застануцца адны, а дзеці, абдзеленыя бацькоўскім цяплом, могуць і будуць рэалізоўваць свае творчыя здольнасці.