Фермерскую прадукцыю з Беларусі аб'яднаў кірмаш у Мінску

27 октября 2022

Экамаркет для падтрымкі прадпрымальніцтва ў рэгіёнах! Фермерскую прадукцыю з усёй краіны сёння аб'яднаў кірмаш "Кошык" у сталіцы. У асартыменце - сезонная гародніна і садавіна, хатні хлеб і сыры, мясныя далікатэсы. Уся прадукцыя натуральная і арганічна чыстая. Асаблівай папулярнасцю ў мінчан, напрыклад, карыстаецца мёд - ліпавы, лясны і борцевы. Тут жа кандытарская прадукцыя і фітачаі, прэзентуюць рамеснікі таксама хендмейд-сувеніры.

Экакірмаш - гэта ініцыятыва Маладзёжнай сацыяльнай службы. І калі раней выязны гандаль ладзілі раз на месяц, зараз жа фермерскія маркеты штотыдзень. Кожны чацвер па адрасе Чапаева, 3, а таксама ў сераду - новая лакацыя  - Пуліхава, 15.