Фан-зона ля Палаца спорту адкрытая для балельшчыкаў з розных краін. Заўтра запланаваны Дзень Ізраіля

20 июня 2019

Пахварэць за сваіх спартсменаў, адчуць напал і проста адпачыць у гэтыя дні можна не толькі на стадыёнах і арэнах, але і ў фан-зонах. Самая буйная з іх - ля Палаца спорту - ужо адкрытая для балельшчыкаў з розных краін. Прычым, у гэтай пляцоўкі асаблівы фармат - кожны дзень сваю культуру там прэзентуе адна з краін-удзельніц. Заўтра запланаваны Дзень Ізраіля. Аб гэтым нам распавёў асабіста пасол гэтай краіны ў Беларусі сёння ў нашым дзённым інфармканале. А першым сёння сваю культуру ў фан-зоне прэзентаваў Азербайджан.

Наша здымачная група акунулася ў каларытную і палымяную атмасферу (відэа).